Плацёжныя карты банкаў Беларусі і Расіі ўжо не працуюць ва Украіне
Плацёжныя карты банкаў Беларусі і Расіі не працуюць ва Украіне. Такое рашэнне прыняў Нацыянальны банк нашай паўднёвай суседкі. Яно пачало дзейнічаць з 1 сакавіка.
"Фінансавая падтрымка ўзброенай агрэсіі супраць Украіны павінна быць спыненая, — кажа намеснік старшыні Нацбанка Украіны Аляксей Шабан. — Карткі банкаў дзяржаў-агрэсараў не будуць працаваць ва Украіне, таксама вораг больш не зможа дасылаць на іх сродкі для тэрарыстаў і іх прыхільнікаў".
Па словах Шабана, забарона прыёму карт банкаў Беларусі і Расіі "з'яўляецца... чарговым крокам у фінансавай абароне Украіны".