"Першы беларускі электрамабіль" апынуўся цалкам кітайскім

Geely EX5 / Geely
"Першы беларускі электрамабіль" прадказальна апынуўся цалкам кітайскім. Geely EX5 збіраюць на зваодзе ў Жодзіна "з выкарыстаннем буйнавузлавога метаду". Яго яшчэ іранічна называюць "адвёрткавай зборкай" — бо выкарыстоўваюцца гатовыя камплектуючыя з завода-вытворцы, часта ўжо ў выглядзе буйных вузлоў.
У Беларусі ўжо сабрана 165 Geely EX5, усе яны стаяць у аўтасалонах. Красовер каштуе ад $24 600 да $26 600 па актуальным курсе.
EX5 мае тры рэжымы кіравання: Eco, Comfort, Sport. Ёмістасць батарэі — 60,2 квт · ч, а заяўлены запас ходу — да 430 км.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.