Перафарматаванне АДКБ — якія пагрозы гэта нясе? Эфір з Карбалевічам
Беларускія вайскоўцы, якія ў складзе сіл АДКБ бралі ўдзел у аперацыі ў Казахстане, вяртаюцца на радзіму. Фактычна гэта азначае, што больш ніякай пагрозы для Казахстана з боку “20 тысяч замежных тэрарыстаў” няма. Гэтаксама як няма там больш народных пратэстаў і Назарбаева пры ўладзе.
Якія высновы з падзеяў у Казахстане зробіць беларускі рэжым? У што ператвараецца АДКБ і якія пагрозы гэта нясе? Ці можна на чаканнях транзіту ўлады ад Лукашэнкі да некага іншага ставіць крыж? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.