Пентагон: 70 з 480 выпушчаных па Украіне расійскіх ракет запусцілі з Беларусі
70 з 480 выпушчаных па Украіне расійскіх ракет запусцілі з Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве абароны ЗША. Яшчэ 230 ракет расіяне запусцілі з мабільных пускавых установак, якія былі дастаўленыя ва Украіну, 160 — з тэрыторыі РФ, іншыя — з караблёў расійскага флота ў Чорным моры.
Пра запускі ракет з тэрыторыі нашай краіны неаднаразова заяўлялі ўлады Украіны. Пра "папераджальны ўдар" на нядаўняй нарадзе расказаў Аляксандр Лукашэнка.
З 24 лютага ракетныя ўдары наносяцца па Украіне штодня.