ПЭН-Цэнтр абвясціў конкурс маладых крытыкаў
Конкурс стартуе 14 кастрычніка — у дзень народзінаў Адама Бабарэкі, аднаго з заснавальнікаў літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”.
Сказаць сваё крытычнае слова прапануецца як пра сучасную беларускую прозу, паэзію, драматургію, так і пра класічныя творы. У асобную намінацыю вынесеныя рэцэнзіі на кнігі, вылучаныя на прэмію імя Ежы Гедройца-2014, спіс якіх будзе паступова папаўняцца на сайце gedroyc.by.
Працы можна дасылаць да 1 сакавіка 2014 года, іх колькасць неабмежаваная. Самыя яркія рэцэнзіі будуць публікавацца на сайце bookster.by. Найлепшыя маладыя крытыкі, якіх вызначыць журы, атрымаюць запрашэнне на майстар-класы вядомых замежных літаратурных крытыкаў з Польшчы, Чэхіі, Швецыі ды Расіі.

Дасылаць рэцэнзіі можна на адрас [email protected] з пазнакай “Конкурс крытыкаў”. Больш падрабязна пра намінацыі і ўмовы конкурсу чытайце на сайце ПЭН-Цэнтра.