Пажар на заводзе ў Баранавічах мог пачацца з-за электраабагравальніка (фота)

Пажар на заводзе ў Баранавічах мог пачацца з-за электраабагравальніка (фота)

Пажар на Баранавіцкім заводзе аўтаматычных ліній мог пачацца з-за электраабагравальніка, які пакінулі без нагляду, інфармуе прэс-служба МНС Брэсцкай вобласці. Здарэнне адбылося каля трэцяй гадзіны ночы, калі прадпрыемства не працавала. Ратавальнікаў выклікаў вартаўнік — спрацавала ахоўна-пажарная сігналізацыя. З будынка галоўнага вытворчага корпуса ішоў чорны дым.

Агонь паспеў пашкодзіць мэблю і ўпаковачную папяровую тару ў кабінеце намесніка начальніка цэха. Ён знаходзіцца на вышыні 8 метраў ад узроўню падлогі. Адзначаецца, што пацярпелых няма, а тэхналагічны працэс не быў парушаны.