Паўфінал чэмпіянату па хакеі: "Нёман" гуляе з "Юнацтвам", "Шахцёр" — з "Гомелем"

6 сакавіка вызначыўся апошні паўфіналіст хакейнага чэмпіянату Беларусі. У апошнім матчы чвэрцьфінальнай серыі "Нёман" з буйным лікам выйграў у "Дынама-Маладзечна" — 6:0. Такім чынам, гродзенскія хакеісты атрымалі агульную перамогу ў серыі — 4:3 і выйшлі ў пафінал.
У паўфінале згуляюць наступныя пары: "Юнацтва" — "Нёман", "Шахцёр" — "Гомель".