Паўабаронца "Нёмана" Іван Дзенісевіч выбыў да канца сезона — траўма
Здарэнне адбылося ў матчы 14-га тура чэмпіянату Беларусі, калі гродзенцы гулялі ў Брэсце ў мясцовым "Дынама" (была зафіксаваная нічыя 1:1).
Як паведамляе "Прессбол", Дзенісевіча замянілі ў другім тайме. Лекары выявілі ў паўабаронцы разрыў крыжападобнай звязкі калена. Верагодна, сёлета футбаліст ужо не выйдзе на поле.
Нагадаем, Івану Дзенісевічу 28 гадоў. Ён — сапраўдны лідар "Нёмана". У сёлетнім чэмпіянаце забіў тры галы, але кожны з іх — сапраўдны шэдэўр.

Фота — football.by