Пасля масавых затрыманняў у інстытуце раслінаводства ў Шчучыне змянілі дырэктара
Сяргей Шэўчык / dzyannica.by
У Гродзенскім занальным інстытуце раслінаводства Нацыянальнай акадэміі навук у Шчучыне звольнілі дырэктара. Як піша Hrodna.life, Сяргея Шэўчыка "знялі" пасля масавых затрыманняў ва ўстанове.
У кастрычніку 2023-га ў інстытуце затрымалі некалькі супрацоўнікаў. Іх прыцягнулі да адказнасці за распаўсюд так званых "экстрэмісцкіх матэрыялаў" у інтэрнэце.
Сяргей Шэўчык кіраваў установай амаль шэсць гадоў. Новым дырэктарам стаў Уладзімір Макара, які да гэтага займаў пасаду намесніка дырэктара па навуковай рабоце. Ён кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт.