Пасля аварыі з маршруткай пад Мінскам пакаралі работніка камунальнай службы

На месцы аварыі з маршруткай / t.me/minobl_uvd/
Пасля аварыі з маршруткай пад Мінскам пакаралі работніка камунальнай службы. Як паведамляе міліцыя Мінскай вобласці, ім быў "несвоечасова апрацаваны салянай сумессю" ўчастак дарогі, на якім адбылося ДТЗ. За "парушэнне правіл утрымання дарог, вуліц, чыгуначных пераездаў і іншых дарожных збудаванняў" мужчыну прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Ён заплаціць штраф — 840 рублёў.
Маршрутка з пасажырамі перакулілася каля Мачулішчаў на дарозе Мінск — Мікашэвічы раніцай 19 студзеня. Пацярпелі сем чалавек, шэсць з іх шпіталізавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.