Пашпарт прыкрыцця: ці ёсць ён у мужа Вольгі Сямашкі і пры чым тут Азараў — эфір

Вольга Сямашка і яе муж Фёдар Гарбачоў
Журналісты "Нашай Нівы" выявілі сакрэтнага агента лукашэнкаўскіх спецслужб, які, па сцвярджэнні расследвальнікаў, пад выглядам “ціхага айцішніка-эмігранта” выехаў разам з жонкай у Літву, дзе і працуе ў кампаніі “Варгеймінг”. Падставай для такіх абвінавачванняў у бок Фёдара Гарбачова стала нібыта наяўнасць у яго пашпарта прыкрыцця, які выдаецца агентам на час выканання задання. Пікантнасці усёй сітуацыі дадае тое, што ўзгаданая жонка — вядомая журналістка. Якая і за мяжой працягнула сваю журналісцкую дзейнасць.
Ці ёсць падставы ў журналістаў "Нашай Нівы" сцвярджаць пра наяўнасць у мужа Вольгі пашпарта прыкрыцця і што, на яе погляд, не тое з іх доказамі? Чуткі пра тое, што яе муж “агент”, віруюць некалькі гадоў — адкуль, на яе погляд, яны маглі з’явіцца? Ці былі да сям’і Вольгі Сямашкі пытанні з боку літоўскіх ці польскіх спецслужбаў і ці гатовыя яны прайсці паліграф? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае журналістка Вольга Сямашка ў 13:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.