“Пасадзіць на кол” ды іншыя пакаранні для дыктатараў. Эфір з Яўгенам Красуліным
Яўген Красулін / Архіў
Судзіць паводле закону, але пасля пасадзіць на кол, каб ва ўсім сазнаўся і пакаяўся. Такі вердыкт даў бы нядаўна памілаваны экс-палітвязень блогер Сяргей Ціханоўскі Аляксандру Лукашэнку.
Перажыўшы катаванні за кратамі, Ціханоўскі перакананы: "лукашыстаў трэба судзіць паводле лукашысцкіх законаў" — нагадваючы, што ў Беларусі да гэтага часу існуе сярэднявечнае смяротнае пакаранне.
А якія яшчэ пакаранні прыдумлялі людзі сваім надакучлівым тыранам на працягу гісторыі, і што трэба распавесці Ціханоўскаму пра апошнія пяць гадоў, каб ён усё зразумеў?
Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным.