Парывісты вецер і дажджы — на чацвер абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У чацвер, 12 чэрвеня, у Беларусі чакаецца воблачнае, па захадзе — з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі па паўночным усходзе прагназуюцца моцныя дажджы. Днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер уначы будзе пераменных кірункаў, удзень — паўночна-заходні ўмераны, удзень — парывісты, на паўднёвым захадзе краіны — моцны парывісты. У сувязі з тым, што парывы ветру будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду, сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Уначы тэрмометры пакажуць 8-14 градусаў са знакам "плюс", удзень чакаецца 13-19 градусаў цяпла.
У пятніцу таксама на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца дажджы і моцны парывісты вецер.
А вось у суботу сіноптыкі прагназуюць пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.