Паркетнік Mercedes збіў жанчыну з 7-гадовым дзіцём у мінскім раёне Уручча

2 лістапада каля 18:40 красовер Mercedes-Benz збіў жанчыну з дзіцём на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Аварыя адбылася, калі на вуліцы ўжо было цёмна. Па звестках мінскай ДАІ, 39-гадовая мама з 7-гадовай дзяўчынкай перабягалі дарогу па-за пешаходным пераходам.
"Кіроўца аўтамабіля "Мэрсэдэс-Бенц" ехаў па мясцовым праездзе ўздоўж праспекта Незалежнасці з боку Старынаўскай у напрамку Русіянава. У той час 39-гадовая жанчына са сваёй 7-гадовай дачкой пераходзіла дарогу па-за пешаходным пераходам. Легкавушка збіла матулю і дзіця. У выніку ДТЗ яны шпіталізаваныя з чэрапна-мазгавымі траўмамі і ўдарамі", — распавялі ў ДАІ.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае бацькам, што трэба заўжды прытрымлівацца Правілаў дарожнага руху. Увага і асцярожнасць — залог бяспекі на дарозе.

