Парашутыстка з Брэсцкага аэраклуба захрасла на дрэве
Парашутыстка павісла на дрэве / МНС
Парашутыстка з Брэсцкага аэраклуба павісла на дрэве. Каб зняць яе, давялося выклікаць выратавальнікаў.
Удзельнікі секцыі парашутнага спорту аэраклуба рабілі планавыя скачкі з самалёта. Адну з парашутыстак ветрам знесла ў бок лесу. Стропы парашута зачапіліся за дрэва, і дзяўчына павісла на вышыні каля 12 м.
Супрацоўнікі МНС спярша разаслалі пад дрэвам выратавальны мат, а потым пры дапамозе альпінісцкай амуніцыі дапамаглі спартоўцы спусціцца ўніз. Дзяўчына не пацярпела і не мела патрэбы ў шпіталізацыі.