Паралімпійцаў Беларусі і Расіі адхілілі ад Гульняў у Пекіне
Міжнародны паралімпійскі камітэт адхіліў спартоўцаў Беларусі і Расіі ад удзелу ў Гульнях-2022.
Такое рашэнне было прынятае на спецыяльна скліканым пасяджэнні праўлення Міжнароднага паралімпійскага камітэта.
Раней меркавалася, што зборныя Беларусі і Расіі выступяць пад нейтральным сцягам.
Самі Гульні стартуюць 4 сакавіка.