У дапамогу Коўлу: ЕС пагражае Лукашэнку новымі санкцыямі — эфір
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Пакуль Лукашэнка чакае прыезду ў Мінск спецпрадстаўніка Трампа па Беларусі Джона Коўла, спадзеючыся на “вялікую здзелку” з ЗША, з Еўропы прыходзяць іншыя навіны. Так, вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас заявіла, што “ЕС захоўвае ў дачыненні да Беларусі стратэгію, якая прадугледжвае падтрымку яе народа і неабходнасць ізаляцыі рэжыму, у тым ліку праз дадатковыя санкцыі". Што чакана з прычыны правакацый з метэазондамі, якія не спыняюцца не першы месяц. Дарэчы, пра вайну і правакацыі: з пачатку 2025 года ў Брэсцкай вобласці ўпалі не менш за 42 беспілотнікі. Не літоўскія — расійскія. Вось такое вам мірнае беларускае неба.
Чаму ЕС не адмаўляецца ад стратэгіі ціску на беларускі рэжым і як новыя санкцыі дапамогуць Польшчы і Літве зменшыць узровень эскалацыі на мяжы з Беларуссю? Як такая пазіцыя ЕС дапаможа вызваленню палітвязняў і ці не перашкодзіць яна перамовам, якія з Лукашэнкам вядзе Вашынгтон? Што прымушае Мінск працягваць канфлікт з Літвой і чаму зацішша на польскім напрамку? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.