Памёр заснавальнік The Pogues, ірландскі музыка Шэйн Макгоўэн
Шэйн Макгоўэн / theguardian.com
Памёр заснавальнік фолк-панк-гурта The Pogues, ірландскі музыка Шэйн Макгоўэн. Яму было 65 гадоў, паведамляе The Guardian.
Раней Макгоўэн быў шпіталізаваны з вірусным энцэфалітам і толькі нядаўна быў выпісаны з бальніцы. На працягу жыцця ў музыкі часта ўзнікалі праблемы са здароўем. Мяркуецца, што прычынай гэтага былі злоўжыванні алкаголем і наркотыкамі.
Гурт The Pogues быў заснаваны ў 1982 годзе. Выйшлі сем альбомаў. У сваёй творчасці музыкі спалучалі элементы панка з кельцкай мелодыкай.