Памёр Сяргей Салаўёў, рэжысёр фільма "Асса", у якім прагучалі "Перамен!" Цоя Еўрарадыё 13/12/2021 - 19:06 Культура У Маскве памёр кінарэжысёр Сяргей Салаўёў. Яму было 77 гадоў. Прычынай смерці назвалі "праблемы з сэрцам". Салаўёў — народны артыст Расіі. У 1987-м ён зняў фільм "Асса", у якім прагучала знакамітая песня "Перамен!" Віктара Цоя. Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram. Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.