Памёр расійскі музыкант і акцёр Пётр Мамонаў
Памёр расійскі музыкант, акцёр, паэт Пётр Мамонаў, паведамляе ТАСС. У канцы чэрвеня ён трапіў у рэанімацыю з каранавірусам, знаходзіўся ў цяжкім стане. Мамонаву было 70 гадоў.
Мамонаў вядомы па рок-гурце "Звуки Му", па кінафільмах, монаспектаклях.