Памёр Папа Рымскі. Якім ён быў і што будзе пасля яго? Эфір
Наталля Васілевіч / Еўрарадыё
У жніўні 2020 года Папа Рымскі Францішак казаў, што ўважліва сочыць за падзеямі ў Беларусі і заклікаў да дыялогу.
21 красавіка стала вядома, што ён памёр.
Смерць Пантыфіка пасля яго велікодных віншаванняў стала трагедыяй для многіх хрысціян.
Пра тое, якім быў Папа Францішак і што будзе пасля яго, размаўляем у эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй і праваабаронцай Наталляй Васілевіч.