Памёр музыка і мастак Андрэй Плясанаў — лідар гурта P.L.A.N.
16 чэрвеня на 73-м годзе жыцця памёр мастак-авангардыст, музыка і кінарэжысёр Андрэй Плясанаў.
Ён закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, працаваў рэжысёрам студыі "Летапіс" кінастудыі "Беларусьфільм", здымаў дакументальныя і мастацкія фільмы.
Плясанаў быў лідарам гурта P.L.A.N. Запісаў альбомы "Blues у канцы тунэля" (2003), "Вам слова, Джон Ячмень" (2003), "Вялікае калі ласка" (2004), "Зніч надзеі" (2004), "Шлях да каханай" (2007), "У пошуках страчанага" (2008).