Памёр амерыканскі акцёр Джэймс Каан, які сыграў Сонні Карлеонэ
Памёр амерыканскі акцёр Джэймс Каан, які сыграў Сонні Карлеонэ з "Хроснага бацькі". Яму было 82 гады. Прычына смерці не паведамляецца.
Каан за сваю кар'еру зняўся ў дзясятках фільмаў і серыялаў, але найбольшую вядомасць яму прынёс удзел у легендарным фільме Фрэнсіса Форда Копалы "Хросны бацька" (1972). Акцёр тады быў намінаваны на "Оскар" і "Залаты глобус".
It is with great sadness that we inform you of the passing of Jimmy on the evening of July 6.
— James Caan (@James_Caan) July 7, 2022
The family appreciates the outpouring of love and heartfelt condolences and asks that you continue to respect their privacy during this difficult time.
End of tweet