Памёр акцёр Уілі Гарсан з "Сексу ў вялікім горадзе" і "Дня сурка"
У 57 гадоў памёр амерыканскі акцёр Уілі Гарсан. Па непацверджанай інфармацыі, у яго было анкалагічнае захворванне.
Гарсан шмат здымаўся ў кіно і на тэлебачанні (агулам выканаў больш за сем дзясяткаў роляў). Ён вядомы па ўдзеле ў серыялах "Секс ў вялікім горадзе", "Сябры", "Сакрэтныя матэрыялы", "Твін Пікс", у фільме "Дзень сурка".