Памёр адзін з найстарэйшых вязняў нацысцкіх канцлагероў
Аўстрыец Леапольд Энгляйтнер заставаўся верны сваім перакананням цягам усяго жыцця, нават калі яму пагражала немінучая смерць.
Як паведамляе AFP, ён памёр яшчэ 21 красавіка, але паведамленне пра яго смерці адтэрмінавалі паводле просьбы самога Энгляйтнера.
У першыя месяцы Другой сусветнай вайны яго адправілі ў канцлагер. Нацысты адабралі яго не па нацыянальнай прыкмеце, а за яго веру: Энгляйтнер быў ахрышчаны як сведка Іеговы. У Бухенвальдзе, Равэнсбруку і Нідэрхагене ён прабыў чатыры жудасныя гады. Калі яго адпусцілі, ён важыў 28 кілаграм.
На гэтым выпрабаванні Энгляйтнера не скончыліся. Ён быў абавязаны да канца жыцця працаваць на ферме. За тыдні да капітуляцыі Нямеччыны яго прызвалі ў шэрагі нямецкай арміі, але ён здолеў збегчы і хаваўся ў гарах.
Да нармальнага жыцця ён змог вярнуцца толькі праз некалькі гадоў. Пра тое, што яму давялося перажыць, Энгляйтнер пазней напіша ў біяграфіі “Незламаная воля”, якую пераклалі на дзясяткі моў, інфармуе Эхо Москвы.