Памёр 44-гадовы начальнік міліцыі Слаўгарада
Андрэй Лазаковіч / slavgorod.by
Стала вядома пра смерць чарговага міліцэйскага кіраўніка.
У 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгарада і былы начальнік міліцыі Крычава. Паведамленне пра смерць падпалкоўніка Андрэя Лазаковіча з'явілася ў ведамасным выданні "На страже", на яго звярнула ўвагу "Наша Ніва".
Міліцыю Крычава Лазаковіч узначаліў у 2018-м. У 2022-м атрымаў узнагароду — нагрудны знак "За самаадданую службу" I ступені. А ў 2023-м яго перавялі ў Слаўгарад.
Цікава, што ў верасні 2020 годзе Лазаковіч сам скардзіўся ў крычаўскую міліцыю, якую ўзначальваў. Ён паведамляў, што каля помніка Леніну з'явіўся надпіс "3%".