Памежнікі: мігранты спрабавалі пераплыць на польскі бераг на пантоне
22 снежня з тэрыторыю Беларусі ў Польшчу спрабавалі перабрацца 48 нелегальных мігрантаў, паведамляе польская памежная служба.
На ўчастку каля Крынак група з 24 іракцаў паплыла праз раку Свіслач на польскі бок на пантоне. Паводле польскіх памежнікаў, мігрантам дапамагалі беларускія службы. Парушальнікаў мяжы на польскім баку затрымалі.