Палітык Андрэй Ягораў прапануе мяняць палітвязняў на легітымнасць рэжыму
Андрэй Ягораў / Euroradio
Чалец Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў лічыць, што ціск на рэжым Лукашэнкі не прыносіць вынікаў, на якія спадзяваліся дэмсілы. Заява адбылася на канферэнцыі “Новая Беларусь”, якая праходзіць у гэтыя выходныя ў Літве.
“Я б абмяняў частковае прызнанне легітымнасці Лукашэнкі і прыезд еўрапейскіх амбасадараў у Мінску на масавае вызваленне палітвязняў”, — падкрэсліў палітык.
Яму апаніраваў чалец Аб’яднага пераходнага кабінету Павел Латушка. Палітык не згодны з падобнай стратэгіяй. Ён не гатовы “прызнаць Лукашэнку” і прапануе працягваць ціснуць. А на выбарах 2025 года не задавольвацца байкотам (бо цішыня на выбарах — гэта і ёсць тое, што патрэбна рэжыму), а галасаваць супраць усіх.