Палітычныя чысткі ў Светлагорску закранулі прыватныя ўстановы адукацыі

Звальненне, ілюстрацыйнае фота

Звальненне, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Светлагорску ў школы, дзіцячыя садкі, цэнтры дзіцячай творчасці ды іншыя адукацыйныя ўстановы паступіла ўказанне правесці палітычныя чысткі. Звольніць з працы патрабуюць усіх супрацоўнікаў, якіх з 2020 года прыцягвалі да адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці паводле палітычных матываў, пішуць праваабаронцы "Гомельскай Вясны".

Адпаведнае распараджэнне чыноўнікі ад адукацыі накіравалі нават у прыватныя ўстановы, якія аказваюць адукацыйныя ці выхаваўчыя паслугі. Прычым звальняць патрабуюць не толькі педагагічны, але і абслуговы персанал.

Разам з тым у іншым раёне Гомельшчыны пра такое ўказанне пакуль не чулі. Там звальненні людзей, рэпрэсаваных паводле палітычных матываў, таксама адбываюцца, але — ціха.

Раней Лукашэнка і яго чыноўнікі неаднаразова казалі, што ў адукацыі павінны працаваць толькі адданыя ўладзе людзі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.