Палітвязня Юрыя Касцюка, якога выдала Расія, асудзілі на 4 гады калоніі

Юрый Касцюк / t.me/viasna_brest
Палітвязня Юрыя Касцюка асудзілі на 4 гады калоніі агульнага рэжыму. Брэсцкі абласны суд (суддзя — Святлана Крамянёўская) прызнаў яго вінаватым у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" — ён дапамагаў іншым палітвязням атрымліваць дапамогу ад фондаў, піша @viasna96.
Касцюк на судзе не прызнаў сваю віну і адмовіўся даваць паказанні.
Юрый Касцюк адбыў тэрмін у РБ за "знявагу дзяржаўных сімвалаў" і 6 студзеня 2022-га выйшаў на волю. У лютым яго затрымлівалі. Хлопец з'ехаў у Расію, аднак у траўні быў затрыманы ў Сочы — у аэрапорце, калі збіраўся вылецець у Азербайджан.
Восенню 2022-га Юрыя Касцюка таемна вывезлі ў Беларусь з Расіі, дзе пяць месяцаў пратрымалі ў следчым ізалятары. Праваабаронцы прызналі Касцюка палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.