Палітуцекачам піша ў Фэйсбуку "Maria Pulkovskay" з КДБ

Камітэт дзяржбяспекі
Супрацоўнікі КДБ пішуць беларускім актывістам у Фэйсбуку пад выглядам дзяўчыны з Прагі. Прыкладна з месяц таму яна актыўна прапаноўвала дадаць яе ў сябры — і шмат хто дадаў.
Гаворка аб профілі, падпісаным Maria Pulkovskay. Насамрэч старонка фэйкавая — Еўрарадыё спраўдзіла, што такога чалавека ў пражскім дэмакратычным руху не ведаюць.
Праваабаронцы з "Вясны" кажуць пра пяць вядомых выпадкаў, калі ад імя гэтай "асобы" ў актывістаў пыталіся меркаванне пра дэмакратычныя стурктуры ў выгнанні і акцыі, якія яны праводзяць. Некаторым абяцаюць бяспеку іх сваякоў у Беларусі ў абмен на супрацу з беларускімі спецслужбамі.
Адна з актывістак, якая атрымала паведамленне ад "Maria Pulkovskay", падзялілася дэталямі: "Калі ён піша — адразу называе людзей па поўным імені і па-бацьку. Гэта ўжо інфармацыя, якая не ва ўсіх ёсць у сацсетках". Такім чынам кадэбісты імкнуцца стварыць уражанне, што ім вельмі шмат вядома пра суразмоўцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.