Пакупнікі новага Apple iPhone 17 скардзяцца на драпіны

Падрапаны iPhone 17 Pro

Падрапаны iPhone 17 Pro / x.com

Пакупнікі гаджэтаў ад Ганконга да Лондана і Нью-Ёрка ў пятніцу стаялі ў доўгіх чэргах, каб набыць новыя айфоны Apple Inc. Але некаторыя, прыйшоўшы ў крамы, выявілі, што пэўныя дэманстрацыйныя мадэлі ўжо мелі драпіны, піша Bloomberg.

Журналісты наведалі фірмовыя крамы ў Нью-Ёрку, Ганконгу, Шанхаі і Лондане і пабачылі драпіны на мадэлях выстаўленых на паказ усяго праз некалькі гадзін.

Акрамя таго, як заўважылі журналісты, магнітная зарадка MagSafe можа пакідаць бачную круглую пазнаку на задняй панэлі мадэляў iPhone 17 Pro.

Таксама фотаздымкамі падрапаных задніх панэляў 17-ых айфонаў падзяліліся спажыўцы ў Кітаі.

Гэта першая буйная фізічная перапрацоўка дызайну смартфонаў кампаніі за апошнія гады. У гэтым пакаленні тэлефонам вярнулі алюмініевыя корпусы і, як кажа Apple, устойлівае да драпін пакрыццём задняй панэлі.

Нягледзячы на ​​гэтыя скаргі, запуск iPhone 17 суправаджаецца значным ажыятажам. Pro-версіі раскупляюць так хутка, што ў Азіі тэрміны чакання ўжо даходзяць да 3-4 тыдняў.

Apple не адразу адрэагавала на запыт журналістаў аб каментары.

Алюміній, які Apple выкарыстала для корпуса iPhone 17 Pro і Max, вядомы сваёй схільнасцю да драпін, і пазнакаў, якія асабліва прыкметныя на прыладах цёмных колераў. Напрыклад, iPhone 5, выпушчаны ў 2012 годзе, таксама атрымліваў скаргі карыстальнікаў на драпіны на чорных і шэрых мадэлях.

Apple і раней сутыкалася з праблемамі ў дні запускаў. Карыстальнікі скардзіліся, што глянцавы чорны корпус iPhone 7 лёгка драпаўся. А супер-тонкі iPhone 6 меў больш сур’ёзную праблему — карыстальнікі заўважалі, што ён схільны да згінання. iPhone 4 таксама быў вядомы праблемай з бесправадной антэнай, якая не працавала ў пэўным становішчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.