Падлеткі ўтапілі шэсць электрасамакатаў у Мінску
Мінск / БЕЛТА
У Мінску падлеткі ўтапілі ў Свіслачы шэсць шэрынгавых электрасамакатаў. Супраць хлопцаў 16 і 17 гадоў распачалі крымінальную справу аб здзяйсненні злоснага хуліганства, піша “Мінск-Навіны”.
Позняй ноччу сябры вярталіся з камп'ютарнага клуба. Праходзячы па набярэжнай Свіслачы, яны ўбачылі чатыры шэрынгавыя самакаты. Адзін з хлопцаў прапанаваў кінуць іх у раку. Праз некалькі дзён маладыя людзі ўтапілі яшчэ два электрасамакаты.
Хлопцаў знайшлі праз запісы камер відэаназірання. Агульная сума нанесенай шэрынгавай кампаніі шкоды склала больш за 3600 рублёў.