Падчас хапуну ў Фаніпалі затрымалі шасцярых чалавек
Затрыманыя ў Фаніпалі / калаж ПЦ "Вясна"
ГУБАЗіК зладзіў хапун у Фаніпалі: былі затрыманыя адразу шэсць чалавек, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Усіх затрыманых вінавацяць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.
Праваабаронцы апазналі сярод іх Андрэя і Ірыну Шайкоўскіх, Вікторыю Янушкевіч, Івана Мельніка.
Такия хапуны адбываюцца ў розных рэгіёнах краіны перыядычна на працягу ўжо амаль чатырох гадоў.