Падчас аварыі пад Лідай у легкавіка вырвала рухавік (відэа)

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, кіроўца "Фольксвагена", пераязджаючы аўтастраду з боку вёскі Дакудава, не прапусціў мікрааўтобус такой жа маркі. У выніку, легкавік, у якога вырвала рухавік, апынуўся ў кювеце, а мікрааўтобус перавярнуўся на правы бок і ў такім становішчы больш за 100 метраў рухаўся па сустрэчнай паласе.



На шчасце, ніхто сур'ёзна не пацярпеў. Высветлілася, што спешку кіроўцы легкавіка выклікала тэлефанаванне пра тое, што яго жонку з інсультам вязуць у бальніцу.