Падазраваная ў забойстве барысаўскай ігуменні — грамадзянка Беларусі

Падазраваная ў забойстве барысаўскай ігуменні — грамадзянка Беларусі

Жанчына, якую падазраюць у забойстве ігуменні Cвята-Ксеніеўскага манастыра матухны Васілісы ў Барысаўскім раёне, з'яўляецца грамадзянкай Беларусі, а не Казахстана. Пра гэта піша ria.ru са спасылкай на начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксея Бегуна.

Раней у СМІ з'явіліся звесткі, быццам жанчына з'яўляецца грамадзянкай Казахстана. Аднак Бягун удакладніў, што затрыманая жанчына мае беларускі пашпарт. Хоць яна і з'яўляецца ўраджэнкай Казахстана, але ўжо доўгі час жыве ў нашай краіне.

Нагадаем, што забойства ігуменні адбылося ўвечары 5 студзеня.