Падаляк: украінская армія вызваліць Херсон
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк адрэагаваў на планы расійскіх акупантаў і іх калабарантаў уключыць Херсонскую вобласць Украіны ў склад Расіі. У гэтай справе акупацыйнае "кіраўніцтва" Херсоншчыны хоча звярнуцца да Уладзіміра Пуціна. "Акупанты могуць прасіць далучыцца хоць да складу Марса, хоць да Юпітэра", — піша Падаляк. Ён падкрэслівае, што "украінская армія вызваліць Херсон, якія б гульні слоў не прыдумлялі акупанты".
Херсонская вобласць знаходзіцца пад расійскай акупацыяй з пачатку сакавіка 2022-га. Многія мясцовыя жыхары адтуль выехалі. Украінскія актывісты спазналі з боку расіян рэпрэсіі.
Єдине звернення, яке можуть готувати «гауляйтери» Херсонської області, – прохання про помилування після вироку суду. Окупанти можуть просити приєднатися хоч до складу Марсу, хоч до Юпітера. Українська армія звільнить Херсон, які б ігри слів не вигадували окупанти.
— Михайло Подоляк (@Podolyak_M) May 11, 2022