Падаць дакументы на польскую студэнцкую візу можна будзе без рэгістрацыі
У лютым рэгістрацыя не спатрэбіцца (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
Падаць дакументы на польскую студэнцкую візу можна будзе без рэгістрацыі. Такая магчымасць анансуецца ў перыяд з 3 па 28 лютага 2025 года.
Як піша сталічны візавы цэнтр, "заяўнікі, якія адносяцца да мінскай юрысдыкцыі і прэтэндуюць на атрыманне нацыянальнай студэнцкай візы, змогуць падаць заяву ў візавых цэнтрах Польшчы ў Мінску, Магілёве і Гомелі без папярэдняй рэгістрацыі ў рамках дзеючага ліміту”.