Пад Жодзінам двое школьнікаў абакралі дачу

Пад Жодзінам двое школьнікаў абакралі дачу

Двое школьнікаў абакралі дачу пад Жодзінам. Гаспадыня загараднай сядзібы, жыхарка горада, звярнулася ў міліцыю 21 лютага. Яна паведаміла, што злодзеі разбілі акно ў яе дачным доме ў вёсцы Звяняты. Яны залезлі ў дом і вынеслі адтуль бензатрымер, наждак, ручны распыляльнік, пыласос і іншую маёмасць на агульную суму 8,4 мільёна рублёў.

Па факце крадзяжу была распачатая крымінальная справа, а неўзабаве злодзеяў затрымалі. Імі аказаліся двое юных жыхароў вёскі: адзін вучыцца ў 8-м класе, другі ў 9-м, паведамляе прэс-служба Мінскай абласной міліцыі.

Хутчэй за ўсё абодва хлопцы будуць несці крымінальную адказнасць за сваю прыгоду.