Пад украінскія санкцыі трапіла "СветлагорскХімвалакно"

"СветлагорскХімвалакно" / БЕЛТА
Украіна наклала санкцыі на беларускае прадпрыемства "СветлагорскХімвалакно". Адпаведны ўказ 18 красавіка падпісаў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі.
У санкцыйным указе пазначаныя 60 прадпрыемстваў — пераважна расійскія. Аднак ёсць і тры кітайскія кампаніі.
Ва ўказе Зяленскага прадугледжаныя 16 пунктаў абмежаванняў. Сярод іх — блакаванне актываў і абмежаванне гандлёвых аперацый, спыненне транзіту і прыпыненне выканання эканамічных і фінансавых абавязанняў.
Прэзідэнт Украіны даручыў Міністэрству замежных спраў прапанаваць ЕС, ЗША ды іншым краінам увесці аналагічныя санкцыі. Дарэчы, амерыканскія санкцыі супраць беларускага прадпрыемства ўведзеныя яшчэ ў 2022 годзе.
Як паведамляла Еўрарадыё, нядаўна пад украінскія санкцыі трапілі пралукашэнкаўская прапагандыстка Анастасія Бенедзісюк і дзве прарасійскія арганізацыі з Мінска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.