Беларуская прапагандыстка трапіла пад санкцыі Украіны

Анастасія Бенедзісюк / sb.by
Ва ўкраінскі "чорны спіс" трапіла беларуская прапагандыстка Анастасія Бенедзісюк — супрацоўніца тэлеканала "Першы інфармацыйны". Супраць яе Украіна ўвяла персанальныя санкцыі.
11 красавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ пра ўвядзенне персанальных эканамічных іды іншых абмежавальных дзеяннях.
Акрамя Бенедзісюк пад санкцыі трапілі грамадскае аб'яднанне "Беларускі Славянскі камітэт" і прыватная асветніцкая ўстанова па пытаннях гісторыі, права і сацыяльных адносін "Згода". Абедзве арганізацыі зарэгістраваныя ў Мінску.
Бенедзісюк каля 30 гадоў. Яна пачынала сваю тэлекар'еру з сацыяльных сюжэтаў пра ЖКГ, адукацыю, каранавірус. Але потым пераключылася на прапагандысцкія праграмы, у якіх асвятляла вайну ва Украіне з чарнасоценна-расійскіх пазіцый, называла ўкраінцаў нацыстамі і г.д.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.