У Швейцарыі знішчылі саўну, якую прывезлі з Беларусі
Праверка ў Швейцарыі / rts.ch
У Швейцарыі знішчылі саўну, якую прывезлі з Беларусі ў разабраным выглядзе. Імпарцёр атрымаў штраф — 1000 швейцарскіх франкаў. Незаконны ўвоз саўны ў Швейцарыю не дапусціў мытны пункт у Жэневе.
Як піша rts.ch, прычына — санкцыі, уведзеныя Еўрасаюзам супраць Беларусі і Расіі. Швейцарыя да іх далучылася.