Пад Смалявічамі ў выніку аварыі загінула 4-гадовае дзіця

34-гадовы жыхар Барысава рухаўся на аўтамабілі "Опель Кадэт" у напрамку Мінска. Ён не саўладаў з кіраваннем, у выніку чаго машына з'ехала на абочыну і перакулілася.

У выніку аварыі пры перакульванні аўтамашыны з задняга сядзення выпаў сын кіроўцы, 2010 нараджэння. Дзіця ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы.

Аўтамашына дзіцячым крэслам была не абсталяваная, а дзіця не было прышпіленае рамянём бяспекі, адзначае БЕЛТА.

Фота — onliner.by