Пад Салігорскам кіроўца стрэліў з пісталета ў іншага аўтамабіліста

Пад Салігорскам кіроўца стрэліў з пісталета ў іншага аўтамабіліста

Міліцыя шукае відавочцаў дарожнага інцыдэнту, які здарыўся пад Салігорскам — кіроўца параніў з пісталета іншага аўтамабіліста. Здарэнне адбылося 6 ліпеня ўвечары: як паведамляюць выпадковыя сведкі, кіроўца BMW з нявызначанымі замежнымі нумарамі абагнаў іншы аўтамабіль, выцягнуў з яго кіроўцу і прыставіў яму да галавы пісталет. Затым ён стрэліў мужчыне ў грудзі, сеў на сваю машыну і знік.

Пацярпелы (гэта 59-гадовы мужчына) даехаў да вёскі Зажэвічы, адкуль яго з агнястрэльным раненнем забралі ў лякарню. Быў уведзены план “Сірэна”, аднак выявіць аўтамабіль “стралка” не ўдалося.

Салігорскі РАУС просіць усіх аўтааматараў, якія былі на месцы здарэння, падаць запісы відэарэгістратараў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу УУС Мінаблвыканкама.