Пад Маладзечнам перакуліўся бензавоз з дызпалівам. Фота
Каля 100 л паліва вылілася з цыстэрны.
Зранку 21 красавіка Мінскае абласное ўпраўленне МНС атрымала паведамленне пра аўтааварыю. Пад Маладзечнам перакуліўся бензавоз "Мерсэдэс-Бэнц" кампаніі "ЛУКОЙЛ Беларусь". Прычынай стала тое, што кіроўца не справіўся з кіраваннем.
Як інфармуе interfax.by, у бензавозе перавозілася 20 тысяч літраў дызельнага паліва. Пры аварыі 100 л паліва вылілася з цыстэрны. Ратавальнікам давялося тэрмінова прымаць меры, каб паліва не загарэлася.
У выніку ДТЗ рух па палосах дарогі быў часткова абмежаваны.


Фота — mchs.gov.by