Пад Магілёвам трактар трапіў пад цягнік
Трактар трапіў пад цягнік каля Магілёва / mtz.ru, ілюстрацыйнае фота
30 сакавіка ў 13:55 на перагоне "Друць-Вендараж" каля вёскі Семукачы Магілёўскага раёна трактар трапіў пад грузавы цягнік "Асіповічы-Магілёў", піша mogilev.online.
Машыніст цягніка неаднаразова падаваў гукавы сігнал і ўжыў экстранае тармажэнне, але пазбегнуць сутыкнення не ўдалося.
Пры аварыі транаспарт атрымаш механічныя пашкоджанні. Людзі, на шчасце, не пацярпелі.
Прычынай здарэння называюць няўважлівасць 60-гадовага кіроўцы трактара.
Затрымка руху цягніка склала 32 хвіліны.