Пад Лагойскам сутыкнуліся грузавікі, загінуў кіроўца
Трагічнае здарэнне адбылося на 25-м кіламетры аўтадарогі "Мінск — Віцебск" раніцай 12 лютага.
Вадзіцель грузавіка "Сканія" з'язджаў з аўтадарогі і, верагодна. не саўладаў з кіраваннем — пратараніў сустрэчны грузавы аўтамабіль "Рэно-440". У выніку, кіроўца "Сканіі" загінуў. Вадзіцель "Рэно" не пацярпеў, інфармуе прэс-служба МНС.
Прычыны і абставіны дарожна-транспартнага здарэння высвятляюцца.


Фота — mchs.gov.by