Пад Кобрынам ў аварыю трапіла цыстэрна з палівам (фота)

Пад Кобрынам каля вёскі Камень адбылася аўтааварыя з цыстэрнай з палівам, піша "Комсомольская правда". Відавочца аварыі Руслан кажа, што па трасе Кобрын-Гомель рухалася калона з некалькіх цыстэрнаў. Нечакана адна з іх рэзка з'ехала ў кювет.

Відавочца мяркуе, што кіроўцу цыстэрны стала кепска. Да месца здарэння прыбылі міліцыянты і ратавальнікі. На шчасце, пры здарэнні цыстэрна не загарэлася і не выбухнула.

Фота — Руслан Юрцэвіч