Пад Гродна лось заскочыў на аўтамабіль з мінчукамі (фота)
Здарэнне адбылося ўвечары 20 сакавіка каля павароту на Юбілейнае возера.
Перад аўтамабілем Toyota Camry, у якім ехалі чацвёра чалавек, з лесу выбег лось. Кіроўца своечасова заўважыў жывёлу і здолеў адрэагаваць — знізіў хуткасць. Паводле яго слоў. у гэты момант жывёла заскочыла на аўтамабіль у раёне капота і лабавога шкла. Лось пераляцеў праз легкавік і зваліўся на асфальт, ён загінуў на месцы. Людзі, якія ехалі ў машыне, не пацярпелі.
Як інфармуе сайт onliner.by, цяпер праводзіцца праверка. У выпадку, калі кіроўцу прызнаюць вінаватым, яму давядзецца заплаціць штраф за парушэнне правілаў дарожнага руху ды кампенсацыю за загінулую жывёлу.


Фота — s13.ru