Пад Гомелем загінуў падлетак — на яго ўпала жалезабетонная пліта
Напаўразбураны будынак / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Падлетак 15 гадоў загінуў у Гомельскім раёне — на яго ўпала жалезабетонная перагародка. Хлопец дапамагаў бацьку разбіраць гаспадарчую пабудову ў двары дома, распавядаюць ратавальнікі. З просьбай аб дапамозе ім патэлефанавалі ўчора каля 19 гадзін. Высветлілася, што "пры выкананні работ па дэмантажы канструкцый у гаспадарчай пабудове" на дзіця ўпала жалезабетоннай перагародка памерам 2х4 м.
Медыкі хуткай спрабавалі рэанімаваць хлопца. Але беспаспяхова. Ён памёр.